Прэс-служба «Беларусбанка» папярэдзіла аб магчымых перабоях у рабоце карт і анлайн-банкінгу ноччу 8 ліпеня.
Збоі магчымы з 2:00 да 5:00 і звязаны з правядзеннем тэхналагічных работ.
У гэты час могуць быць недаступныя паслугі, якія прадстаўляюцца ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (мабільны банкінг, інтэрнэт-банкінг, аперацыі ў банкаматах (зняцце наяўных грошай, плацяжы), атрыманне SMS-паведамленняў).