Top.Mail.Ru
174

Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 мая

У Беларусі з 1 мая падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

«Табак-Інвест» падняў кошты на 10 капеек на цыгарэты «Карона Слім», «Карона стыль » і «Карона Эліт».

Паводле інфармацыі МПЗ, астатнія кампаніі падвышаць цэны тытунёвай прадукцыі не плануюць.

«АЛІДЗІ-Вест» устанавіла цэны на цыгарэты Dunhill Compact Silver у памеры Br7,4.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю