Top.Mail.Ru

Нецвярозага мужчыну збіў цягнік у Дубровенскім раёне, следчыя ўстанаўліваюць дэталі здарэння

Следчыя ўстанаўліваюць абставіны смяротнага траўміравання мужчыны на чыгуначных пуцях у Дубровенскім раёне, паведамляе БелТА.


Днём 31 кастрычніка на станцыі Асінаўка пад коламі цягніка, які рухаўся па маршруце Масква — Мінск, загінуў 55-гадовы жыхар Магілёва. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.

Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына знаходзіўся паміж платформай і рэйкамі ў стане алкагольнага ап’янення. У асабістых рэчах загінулага знойдзена амаль пустая бутэлька моцнага спіртнога напою.

Дубровенскі РАСК праводзіць праверку. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі трагедыі. Следчы камітэт нагадвае аб правілах бяспекі на чыгуначных пуцях. Нельга знаходзіцца паблізу пуцей у стане алкагольнага ап’янення, хадзіць па пуцях і пералазіць пад вагонамі. Перад пераходам чыгуначнага палатна трэба зняць навушнікі, а таксама перастаць карыстацца мабільнымі тэлефонамі, каб паспець своечасова заўважыць састаў, які набліжаецца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю