Top.Mail.Ru

NEV-аўто актыўна асвойваюць кітайскую глыбінку

Прома-акцыі ў паветах.


Кітай актыўна прасоўвае выкарыстанне аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі (NEV) у сельскай мясцовасці, ствараючы для гэтага аптымізаванае асяроддзе, перадае «Сіньхуа».

Пяць урадавых ведамстваў, уключаючы Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі і Міністэрства камерцыі КНР, сумесна апублікавалі цыркуляр, паводле якога прома-акцыі будуць праводзіцца ў шэрагу паветаў, дзе распаўсюджанасць NEV-аўтамабіляў невысокая, а рынкавыя патэнцыйныя магчымасці вялікія. У іх рамках будуць арганізаваны выставачныя мерапрыемствы і тэст-драйвы, для чаго будуць падабраны мадэлі з добрай рэпутацыяй і надзейнай якасцю, якія адпавядаюць патрэбам у выкарыстанні ў сельскай мясцовасці. Гаворка ідзе аб падборы 124 мадэляў як з чыста электрычным, так і з гібрыдным рухавіком такіх кітайскіх брэндаў, як BYD, Geely, GAC Aion і Xpeng, а таксама мадэлі Model 3 і Model Y ад Tesla.

У мэтах аптымізацыі асяроддзя для выкарыстання NEV-аўтамабіляў у вёсцы да прома-акцый таксама будуць далучаны прадпрыемствы постпродажнага абслугоўвання і рамонту, пастаўшчыкі паслуг па зарадцы электрамабіляў і замене цягавых акумулятараў, фірмы фінансавых паслуг.

Як паведамілі ў Асацыяцыі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці Кітая, сёлета за чатыры месяцы аб’ём вытворчасці NEV-аўтамабіляў у КНР вырас на 48,3 працэнта ў гадавым вылічэнні — да амаль 4,43 млн адзінак. У той жа час аб’ём іх продажаў падскочыў на 46,2 працэнта — да 4,3 млн. аўто. На NEV-аўтамабілі прыпадала 42,7 працэнта ад агульных аўтапродажаў краіны ў адпаведны перыяд.

Як вынікае з афіцыйных даных, на канец сакавіка па ўсёй краіне налічвалася 13,75 млн. прылад зараднай інфраструктуры для NEV-аўтамабіляў, у тым ліку 3,9 млн. грамадскіх і 9,85 млн. прыватных.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю