Top.Mail.Ru
199

Невядомы змог правесці ноч на Эйфелевай вежы і скрыцца

Невядомы мужчына змог незаўважна для аховы застацца на ноч на Эйфелевай вежы і пакінуць яе раніцай, яго шукае міліцыя. Пра гэта паведамила БелТА.


Па даных выдання, мужчына падняўся на манумент 27 кастрычніка ў 21.35, прайшоўшы па квітку, набытым на афіцыйным сайце. У наступны раз яго выявілі на запісах камер назірання толькі ў 10.20 наступнага дня, калі ён прайшоў праз турнікеты на выхад каля заходняй апоры вежы.

Цяпер паліцыя высвятляе, чым ён займаўся ўсю ноч і як яго не выявіла ахова. Ніякіх пашкоджанняў пасля яго сыходу выяўлена не было. Дзве каманды кінолагаў, абследаваўшы ўсе паверхі манумента, таксама не выявілі нічога падазронага. Пры гэтым, згодна з відэазапісамі, у падазраванага на галаве была кампактная экшэн-камера.

У таварыстве па эксплуатацыі Эйфелевай вежы (SETE), адказваючы на запыт Le Parisien, толькі пацвердзілі сам факт здарэння і паведамілі, што падалі скаргу ў праваахоўныя органы, адмовіўшыся ад далейшых каментарыяў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю