Top.Mail.Ru

«Невядомыя маршруты» Віцебскай вобласць

«Невядомыя маршруты Беларусі» — менавіта такую назву маюць новыя выпускі праекта «Невядомыя маршруты», які выходзіць на тэлеканале «Расія-Культура». У нядзелю, 16 лютага, праграма будзе прысвечана Віцебскай вобласці.


Увогуле праграма выходзіць з 2022 года, і ўвесь гэты час яе вядучы, журналіст Максім Кардозу, вандраваў па Расіі і знаёміў сваю тэлеаўдыторыю з рознымі рэгіёнамі і куточкамі вялікай краіны, якія здольны здзівіць нават самага спакушанага падарожніка. Цяпер жа здымачная каманда ўзяла курс на Беларусь. І ў нас стваральнікі праекта будуць адкрываць тыя мясціны, дзе натоўпы турыстаў бываюць нячаста, але ўбачыць там можна сапраўды шмат цікавага. «Я звычайны гарадскі жыхар, але вельмі люблю вандраваць і таму з задавальненнем мяняю свае тапачкі на паходныя боты», — адзначыў Максім Кардозу ў адным з інтэрв’ю. І, як пасля ўжо адзначаў у размове з журналістамі, яму з калегамі хочацца праз свой праект пазнаёміць найперш расійскіх гледачоў з нязведанай Беларуссю, каб ім было цікава прыехаць у розныя куточкі нашай краіны.

І вось цяпер гледачы будуць назіраць за прыгодамі тэлеэкспедыцыі ў Мінскую, Магілёўскую, Гомельскую, Брэсцкую, Гродзенскую і Віцебскую вобласці, каб бліжэй пазнаёміцца са славутасцямі беларускай зямлі. Чакаецца, што выйдзе 12 выпускаў, кожны з якіх раскажа пра нашу краіну, багатую культуру і людзей на шляху да іх спазнання.

У выпуску, які запланаваны на 16 лютага, вядучы праекта Максім Кардозу завітае ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Раскажа сваёй аўдыторыі пра калодзеж з «кубкам жаданняў». Акрамя гэтага, падчас знаёмства з Віцебскім рэгіёнам стваральнікі праекта наведаюць палац, дзе жыў Напалеон; Сафійскі сабор; манастыр з 900-гадовай гісторыяй; дом, у якім вырас геній; пабачаць выратаваны сцяг; ёлачныя ўпрыгажэнні з дзяцінства і шмат чаго іншага. Так, вядучы будзе асвойваць прафесію вагонаважатага, пераадольваць 146 прыступак на адной з лакацый, гуляць па Сцяжынцы волата і завітае ў беларускі Хогвартс, у ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння, а пасля даведаецца, як робяць дываны і на што здольная беларуская печ. Не прапусціце выпуск на тэлеканале «Расія-Культура» ў нядзелю, 16 лютага, у 13.15.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю