Top.Mail.Ru
241

Незамярзайку «IRIS -30» забаранілі ў Беларусі

Незамярзайку з перавышэннем нарматыву па метаноле ў 570,8 раза забаранілі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.


Так, пастановай намесніка міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі № 85 ад 23 снежня 2025 года ўведзена забарона абарачэння на тэрыторыі краіны незамярзальнай вадкасці для аўтамабіля «IRIS -30 ℃», вырабленай у Чувашскай Рэспубліцы (РФ).

Падставай для ўвядзення часовай санітарнай меры паслужыла перавышэнне гігіенічнага нарматыву па колькасці метанолу ў 570,8 раза.

Метанол — бясколерная лятучая вадкасць, якая нагадвае на смак і пах звычайны этылавы спірт. Рэчыва вельмі таксічнае. Пры ўдыханні, пранікненні праз непашкоджаную скуру і асабліва пры ўжыванні ўнутр яно выклікае вострае атручэнне, праявамі якога з’яўляюцца: парушэнне зроку, прыгнечанне цэнтральнай нервовай сістэмы, боль у жываце, млоснасць і ваніты, санлівасць, сутаргі.

Беларускіх кіроўцаў просяць улічваць дадзеную інфармацыю пры выбары шклоабмывальнай вадкасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю