У Беларусі 14 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўначы слабы, удзень 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў цяпла, месцамі — плюс 11-13. Днём будзе 20-26 градусаў вышэй за нуль.