Top.Mail.Ru
319

Нікарагуа запрасіла статус назіральніка ў ЕАЭС

Нікарагуа запрасіла статус назіральніка ў ЕАЭС. Пра гэта на Еўразійскім эканамічным форуме ў Мінску заявіў саветнік супрэзідэнтаў Рэспублікі Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Артэга Мурыльо, паведамляе БелТА.



«Нікарагуа афіцыйна запрасіла статус назіральніка ў гэтым найважнейшым саюзе, і мы таксама хацелі б яшчэ раз адзначыць і падкрэсліць, што для нас гэта найважнейшая мэта. Мы гатовыя выканаць усе неабходныя працэдуры і патрабаванні, каб атрымаць такі статус. Але мы ўжо адчуваем сябе часткай гэтага саюза. Мы актыўна работаем з Расійскай Федэрацыяй, Беларуссю ў рамках буйных праектаў у медыцыне, фармацэўтыцы, пастаўках абсталявання, ствараем банкаўскія інструменты, якія дазваляюць нам пераадолець тыя бар’еры, якія ставяць перад намі імперыялісты з ЕС і ЗША», — заявіў прадстаўнік Нікарагуа.

«Нікарагуа прызнае важнасць Еўразійскага эканамічнага саюза, які забяспечвае збліжэнне народаў дзеля супрацоўніцтва. І гэта супрацоўніцтва забяспечвае больш справядлівы свет і ўзаемную выгаду», — падкрэсліў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю