Top.Mail.Ru

Ніколі не бывае мала гаварыць пра кібербяспеку

Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры Палаты прадстаўнікоў Сяргей КЛІШЭВІЧ прыняў удзел у практыкуме «Інфармацыйная бяспека: выклікі, пагрозы, метады супрацьдзеяння». Мерапрыемства прайшло ў сталічным Палацы культуры чыгуначнікаў і аб’яднала прадстаўнікоў розных пакаленняў.


Тэма сустрэчы вострая і актуальная. На жаль, беларусы кожны дзень трапляюць на вуду злачынцаў. Часам МУС за суткі рэгіструе каля 300 паведамленняў грамадзян аб званках тэлефонных ашуканцаў. І дэпутаты Палаты прадстаўнікоў стараюцца засцерагчы сваіх выбаршчыкаў, данесці да іх важныя ісціны і дзейсныя парады.


Сяргей Клішэвіч звярнуў увагу аўдыторыі, што злачынцы ўмела хаваюць сваю сапраўдную натуру, падладжваюцца пад трэнды часу, а іх фармулёўкі могуць быць прывабнымі і пераканаўчымі, але купляцца на іх нельга. Асабліва пільнымі трэба быць юным беларусам і людзям у сталым узросце.

Мерапрыемства было сапраўды практыка-арыентаваным і карысным. Чым больш гаворыш пра, здавалася б, прапісныя ісціны, тым большы эфект варта чакаць. Аўдыторыя з цікавасцю слухала спікера, а пасля задала свае пытанні.

Паводле прэс-службы Палаты прадстаўнікоў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю