Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе адказных за аграрны сектар замацавацца на ўзроўні ўраджаю збожжавых гэтага года, паведамляе БелТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хоць надвор’е ў бягучым годзе спрыяла высокаму ўраджаю, але зададзена пэўная планка. «Вы дасягнулі гэтага ўзроўню — ніжэй нельга. Трэба замацавацца. Хаця б на працягу двух гадоў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.