У Беларусі ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, удзень — воблачна з праясненнямі. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па заходняй частцы пройдуць невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў месцамі, а па Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях у многіх раёнах будуць замаразкі ад нуля да мінус 2. Тэмпература паветра днём складзе 9-15 градусаў цяпла.