Top.Mail.Ru

Ноччу ўжо да мінус 9 °С

У трэцяй дэкадзе лістапада перадзім’е ў Беларусі адзначаецца, як правіла, капрызным надвор’ем, адзначаюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


21 лістапада ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу, а днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палове чакаецца толькі дождж і мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі па рэспубліцы прагназуюцца туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 °С да плюс 4 °С, а максімальная днём — 0 — +6 °С.

У суботу і нядзелю стане яшчэ халадней. 22 лістапада на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 да плюс 3 °С, а днём — мінус 2 °С — плюс 4 °С.

У нядзелю ўначы месцамі па ўсходзе рэспублікі пройдзе кароткачасовы снег і мокры снег, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць, што ў гэты дзень месцамі па Гомельскай вобласці дастаткова моцныя ападкі. На асобных участках дарог галалёдзіца. Раніцай і днём месцамі слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу. Вецер пераменных напрамкаў умераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 °С да мінус 7 °С, пры праясненнях паветра будзе астуджацца да мінус 9 °С, а днём — ад мінус 4 °С да плюс 3 °С.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю