Top.Mail.Ru

Новаўвядзенні для вадзіцеляў. Як працуе саюзная аўтастрахоўка?

Продаж адзіных полісаў аўтастрахавання ў Беларусі і Расіі пачаўся 23 красавіка. Як працуе сістэма, на пасяджэнні круглага стала расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення страхавога нагляду Міністэрства фінансаў Беларусі Сяргей Асенка, паведамілі БелТА. 


Як растлумачыў спецыяліст, у Саюзнай дзяржаве ўведзены новы від дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў — дагавор саюзнага страхавання, які дзейнічае на тэрыторыі дзвюх краін. Ён дазваляе беларускім аўтаўладальнікам не набываць дадатковы дагавор міжнароднага страхавання («зялёную карту») пры выездзе ў РФ. Такая норма спрашчае жыццё тым, хто часта бывае ў суседняй дзяржаве.

Дагавор заключаецца ў электронным выглядзе праз сайты шасці страхавых арганізацый (членаў Беларускага бюро па транспартным страхаванні) аўтаўладальнікам самастойна або праз страхавога агента. Важна, што самастойна заключыць дагавор можна пры ўмове, што ў базе дадзеных па абавязковаму страхаванню ўжо змяшчаецца інфармацыя аб страхавальніку і транспартным сродку.

Як расказаў Сяргей Асенка, першыя дакументы ў Беларусі аформленыя страхавальнікамі анлайн на працягу пяці хвілін з моманту старту адзінага поліса ОСАГО. Актыўна звярталіся аўтаўладальнікі і ў офісы страхавых кампаній.

«За суткі было заключана каля 500 дагавораў саюзнага страхавання, палова з іх — у „Белдзяржстраху“. Сістэма працуе. З тэхнічнага пункту гледжання складанасцяў у страхавых арганізацый працэс не выклікаў, сур’ёзных заўваг не паступала. Праведзена карпатлівая работа як з беларускага, так і з расійскага боку, адпрацаваны алгарытмы ўзаемадзеяння, абмену інфармацыяй», — адзначыў Сяргей Асенка.

Усяго за першы тыдзень заключана 2349 дагавораў — як самастойна страхавальнікамі, так і праз агенцкую сетку. Большасць аўтаўладальнікаў (каля 90%) выбіраюць другі варыянт, паколькі грамадзяне і арганізацыі зацікаўлены ў дадатковых кансультацыях.

«Попыт ёсць. Людзі прыглядаюцца да новага дагавору страхавання. Павінна зарабіць сарафаннае радыё», — адзначыў Сяргей Асенка

Пакуль выпадкі, калі аўтаўладальнікам па адзіным полісе спатрэбілася выплата ад страхавых кампаній, не зарэгістраваныя.

Сяргей Усенка нагадаў, што новы від дагавора абавязковага страхавання замацаваны ва ўказе ад 18 сакавіка 2025 года № 108 «аб страхаванні». Гэта комплексны дакумент, якім асобныя заканадаўчыя акты прыведзены ў адпаведнасць з Законам «аб страхавой дзейнасці», які ўступіў у сілу 1 студзеня 2025 года.

«Новаўвядзенні прадыктаваныя практыкай, — адзначыў спецыяліст. — Паступалі звароты ад грамадзян Беларусі і Расейскай Федэрацыі, у першую чаргу ад жыхароў памежжа, якія ставілі пытанне аб афармленні адзінай дамовы аўтастрахавання»

Дагавор саюзнага страхавання заключаецца ў дачыненні да транспартнага сродку, зарэгістраванага ў Беларусі, на тэрмін ад 15 дзён да 12 месяцаў. Памер страхавога ўзносу усталёўваецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад тыпу транспартнага сродку, яго тэхнічных характарыстык, тэрмінаў страхавання і страхавога рызыкі. Аўтаўладальнікі аплачваюць паслугі ў беларускіх рублях зыходзячы з памеру базавай велічыні на момант заключэння дагавора саюзнага страхавання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю