Мяркуючы па тым, якія тут закладзены тэхналагічныя рашэнні і прыняты кірункі ў развіцці і стратэгіі ўдасканальвання, прадукцыя знойдзе водгук у нашага пакупніка, адзначыў на цырымоніі адкрыцця старшыня Віцебскага аблвыканкама Павел МУРАВЕЙКА.
— Стварэнне такога прадпрыемства не што іншае, як барацьба за нашу прамысловую і харчовую бяспеку. Таму што сёння, калі ў свеце дамініруе нядобрасумленная канкурэнцыя, рашэнне задач шляхам ціску, санкцый і іншага, для нашага спажыўца вельмі важна стварэнне такога самастойнага прадпрыемства, якое забяспечыць і Беларусь, і Расію сучаснай прадукцыяй, якая сапраўды запатрабаваная і смачная.
Інвестыцыйная фаза праекту ахоплівала 2022–2026 гады. Як і планавалася, пачатак вытворчай дзейнасці прыпаў на 4-ы квартал бягучага года. На поўную праектную магутнасць прадпрыемства выйдзе ў 2028 годзе.
З пачатку дзейнасці створана 744 працоўныя месцы, у тым ліку 428 — на вытворчай пляцоўцы ў Віцебску, якая была набыта ў лютым гэтага года. Пры выхадзе аб’екта на поўную магутнасць агульная колькасць новых месцаў складзе каля 1 тысячы.

Сыравіну плануюць набываць у расійскіх прадпрыемстваў, якія займаюцца прамысловым вылавам дзікай марской рыбы каштоўных парод. Асноўная сыравіна: мінтай, фарэль, селядзец, ікра мойвы і селядца, морапрадукты. Аб’ёмы складскіх памяшканняў дазваляюць захоўваць каля 5 тысяч тон сыравіны і 2,5 тысячы тон гатовай прадукцыі.
Вытворчая праграма прадугледжвае наступны наменклатурны пералік: марожаная рыбная прадукцыя, ахалоджаная фарэль без галавы, прэсервы з рыбы, а таксама вырабы з морапрадуктаў у соусах і заліўках, пастэрызаваная рыбная прадукцыя, ікорныя вырабы. Магутнасці прадпрыемства дазваляюць вырабляць да 110 тон гатовай прадукцыі ў суткі.
Акрамя насычання харчовага рынку Беларусі прадукцыяй з натуральнай дзікай рыбы, новая вытворчасць будзе садзейнічаць імпартазамяшчэнню падобных тавараў, росту экспарту (звыш 90 % прадукцыі плануюць рэалізоўваць за межы краіны) і паляпшэнню сальда плацежнага балансу.
Святлана ЯКАЎЛЕВА
Фота прадастаўлена
ТАА «Марскія сезоны»
77
Новая вытворчасць па вырабе харчовай рыбнай прадукцыі адкрылася ў паўночнай сталіцы Беларусі
20.11.2026 | 10:17
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марскія сезоны» было створана для рэалізацыі інвестыцыйнага праекту «Узвядзенне рыбаперапрацоўчага прадпрыемства на тэрыторыі СЭЗ «Віцебск». Яно будзе займацца перапрацоўкай і кансерваваннем рыбы, ракападобных і малюскаў.