Top.Mail.Ru
124

Новую пароду перапёлак плануюць вывесці ў Беларусі

Новую пароду перапёлак плануюць вывесці ў Беларусі. Пра гэта паведаміла дырэктар Салігорскай птушкафабрыкі Іна Талкачова падчас наведвання прадпрыемства Прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным, перадае БелТА.



«Два праекты цяпер знаходзяцца ў рабоце. Адзін з іх — селекцыйна-генетычны цэнтр. У нас ёсць маленькі навуковы калектыў, які займаецца селекцыяй перапёлак. Мы хочам у перспектыве стварыць уласны беларускі крос перапёлак з зададзенымі характарыстыкамі, якія мы хочам максімальна выціснуць з гэтых кросаў. Каб атрымаць свой крос, неабходна не менш за пяць гадоў», — сказала Іна Талкачова.

Паводле яе, селекцыйная работа ўжо прыносіць свае вынікі. «За мінулы год мы дадаткова атрымалі 24 яйкі на адну перапёлачку-нясушку. І гэта нам дазволіла павялічыць магутнасць перапёлчынай фермы, таму што ў бізнес-плане ў нас была магутнасць 175 млн яек, а фактычна мы будзем вырабляць ужо 230 млн. Гэта яшчэ раз кажа пра тое, што селекцыйная работа — вельмі важны аспект жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, які дазваляе паляпшаць вытворчыя паказчыкі», — адзначыла дырэктар прадпрыемства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю