Новы футбольны сезон у Беларусі адкрыецца матчам за Суперкубак, паведамляе БелТА.
Па рашэнні выканкама Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» паядынак за першы трафей сезона паміж чэмпіёнам краіны «МЛ Віцебск» і ўладальнікам Кубка гродзенскім «Нёманам» адбудзецца 28 лютага на полі сталічнага стадыёна «Дынама-Юні». Суперкубак сярод жаночых каманд будзе разыграны 14 сакавіка на арэне ФК «Мінск», у якім гаспадыні сустрэнуцца са сталічным «Дынама-БДУФК».
Матчы стартавага тура 36-га мужчынскага чэмпіянату Беларусі пройдуць 20-22 сакавіка, а завершыцца турнір 29 лістапада. У ім прымуць удзел 16 каманд, якія згуляюць у два кругі — матчы дома і на выездзе.