Top.Mail.Ru
180

Новы гістарычны максімум. Кошт біткоіна перавысіў $120 тыс.

Кошт біткоіна абнавіў гістарычны максімум, перавысіўшы $120 тыс. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дадзеныя пляцоўкі Binance.


Паводле звестак на 6.41 па мінскім часе крыптавалюта дасягнула $120 тыс. (1,87%). Па стане на 6.45 біткоін паскорыў рост, пераадолеў адзнаку $121 тыс. і знаходзіўся на ўзроўні $121 014,73 (2,82%).

Раней 9 ліпеня кошт біткоіна пасля паўтарамесячнага руху ў калідоры $100-$110 тыс. паднялася да $111,999 тыс., устанавіўшы новы гістарычны максімум. Апошні раз кошт біткоіна ўстанаўліваў гістарычны максімум 22 мая 2025 года, узняўшыся да $111,98 тыс.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю