Top.Mail.Ru

Новы гістарычны максімум: золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся да $12,4 млрд

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 верасня, паводле папярэдніх звестак, склалі $12,413 млрд у эквіваленце. Такія звесткі апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.



За жнівень 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $471,4 млн (на 3,9%) пасля росту ў ліпені больш чым на $400 млн.

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле звестак Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 верасня склаў $5,0688 млрд, павялічыўшыся за жнівень на $251,8 млн (на 5,2%), аб’ём манетарнага золата — $5,9395 млрд, павялічыўшыся на $225,1 млн (на 3,9%).

Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2025 года павінен скласці не менш як $7,1 млрд.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю