Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за люты на $665,4 млн і на 1 сакавіка 2026 года склалі $16,4 млрд, паведамляе БелТА.
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 сакавіка склаў $5,9171 млрд, павялічыўшыся за люты на $275,8 млн, аб’ём манетарнага золата — $9,0356 млрд, павялічыўшыся на $406,7 млн.
Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2026 года павінен скласці не менш як $9,2 млрд.