Top.Mail.Ru

Новы кіраўнік Мінпрацы і сацабароны бачыць пэўныя рэзервы ў развіцці сацыяльнай сферы Беларусі

У развіцці сацыяльнай сферы ёсць пэўныя рэзервы, пры гэтым сацыяльная накіраванасць развіцця беларускай дзяржавы застаецца ў прыярытэце. Аб гэтым журналістам заявіў Андрэй Лабовіч, якога 15 студзеня кіраўнік дзяржавы назначыў на пасаду міністра працы і сацыяльнай абароны, паведаміла БелТА.


«Гэта мой другі заход у міністэрства. Той перапынак, які я прысвяціў рабоце ў Камітэце дзяржаўнага кантролю, даў магчымасць зірнуць на развіццё сацыяльнай сферы крыху з другога боку — з боку кантралёра, — сказаў Андрэй Лабовіч. — Пэўныя рэзервы ў сферы ёсць. Але пры гэтым сацыяльная накіраванасць развіцця нашай дзяржавы застаецца ў прыярытэце і будзе далей удасканальвацца».


Паводле яго слоў, у першую чаргу размова ідзе аб прыярытэце падтрымкі сем’яў з дзецьмі, а таксама сацыяльна слабаабароненых слаёў насельніцтва. «Гэта заработная плата, пытанні занятасці, якія сёння таксама стаяць даволі высока. Усе тыя прыярытэты, якія вызначаны ў праграме сацэканамразвіцця адносна сацыяльнай сферы, будуць выконвацца. На пасадзе міністра я прыкладу ўсе намаганні, каб усе тыя задачы, якія былі вызначаны, вырашаліся і выконваліся», — запэўніў ён.

Новы кіраўнік Міністэрства працы і сацабароны звярнуў увагу, што падтрымка з боку дзяржавы павінна ісці кропкава і адрасна тым грамадзянам, якія сапраўды ў ёй маюць патрэбу. «Гэта асноўная задача, каб не спараджаць утрыманства ў нашым грамадстве. Грошы павінны ісці адрасным парадкам тым людзям, якія ў гэтай дапамозе маюць патрэбу», — канстатаваў Андрэй Лабовіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю