Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Гомельскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю новая пагранзастава, якая ўзмацніла кантроль на паўднёвым участку беларуска-ўкраінскай мяжы. У Брагінскім раёне адкрылася пагранічная застава «Асарэвічы». Новы комплекс спалучае ў сабе магчымасці высокатэхналагічнага кантролю, усіх неабходных ўмоў для паўнавартаснай службы і жыцця ваеннаслужачых і іх сем’яў.
Урачыстая цырымонія прайшла з удзелам старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко, старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанціна Моластава і памочніка прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці Руслана Пархамовіча.
Застава «Асарэвічы» размешчана на ўчастку Гомельскай пагранічнай групы і кантралюе каля 37 кіламетраў дзяржаўнай мяжы па фарватэры Дняпра ў межах Брагінскага раёна. Да пераезду ў новы аб’ект ваеннаслужачыя дыслакаваліся на рэйдавай баржы ў модульных памяшканнях.
Як адзначыў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Канстанцін Моластаў, увод у строй «Асарэвічаў» — гэта яшчэ адзін крок у рэалізацыі Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы.
— Комплекс пагранічнай заставы «Асарэвічы» — трэці з шасці аб’ектаў, запланаваных да ўзвядзення ў бягучым годзе. Кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь і асабіста Прэзідэнтам надаецца асаблівая ўвага ўладкаванню беларуска-ўкраінскага ўчастка дзяржаўнай мяжы, — падкрэсліў старшыня Дзяржпагранкамітэта. — Віншую асабісты склад і сем’і пагранічнікаў з наваселлем. Хай на час службы застава стане для калектыву падраздзялення па-сапраўднаму родным домам, так, як гэта прынята ў пагранічнікаў. Ад усёй душы жадаю ўсім мірнага неба над галавой, моцнага здароўя, сямейнай утульнасці, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць нашай любімай Радзімы — Рэспублікі Беларусь, — звярнуўся да ваеннаслужачых Канстанцін Моластаў.

Новы аб’ект уяўляе сабой сучасны комплекс з інфраструктурай для выканання баявых задач і паўсядзённага жыцці асабістага складу. На яго тэрыторыі размешчаны будынкі для нясення службы, захоўвання і рамонту тэхнікі, гадавальнік для службовых сабак, спартыўныя пляцоўкі і гарадок пагранічнай службы. У адзіным комплексе з заставай пабудаваны жылы дом для сем’яў ваеннаслужачых.
Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко звярнуў увагу на самае сучаснае тэхнічные аснашчэнне заставы. Значная частка тэхнікі выраблена на беларускіх прадпрыемствах.
— Застава — сучасны комплекс, дзе ўсё падпарадкавана задачы надзейнай аховы мяжы. Оптыка-электронныя і радыёэлектронныя сістэмы, прыборы начнога бачання, цеплавізары і іншыя сродкі аб’яднаны ў адзіную аўтаматызаваную сістэму, якая дазваляе кругласутачна і ў рэальным часе кантраляваць абстаноўку і рэагаваць на любыя змены ў абстаноўцы, — адзначыў губернатар.
Паводле слоў кіраўніка Гомельскага рэгіёна, сімвалічна, што новы комплекс аховы дзяржмяжы адкрыты напярэдадні Дня народнага адзінства.
— Віншую вас усіх і з упэўненасцю кажу: наша свабода і незалежнасць у надзейных руках. Ахова дзяржаўнай мяжы патрабуе асаблівых якасцяў і склада характару, а нашы пагранічнікі ва ўсе часы адрозніваліся найвышэйшай прафесійнай падрыхтоўкай, глыбокімі ведамі, адвагай, вытрымкай, гатоўнасцю да самаахвяравання, — выказаў свавы падзякі Іван Крупко.
Начальнік Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Віннікаў падкрэсліў, што ўвод у эксплуатацыю «Асарэвічаў» — важная падзея не толькі для падраздзялення, але і для органаў пагранічнай службы краіны ў цэлым.
Наталя КАПРЫЛЕНКА
Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»