Top.Mail.Ru
202

Новы корпус анкацэнтра на 1 тыс. наведванняў у змену ўзводзяць у Мінску

У Мінску ўзводзяць новы корпус гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра. Пра гэта БелТА паведамілі ў ДВА «Мінскбуд».



Новы корпус анкацэнтра разлічаны на тысячу наведванняў у змену. Тут будуць аказваць амбулаторна-паліклінічную і кансультатыўна-дыягнастычную дапамогу.

«У будынку размесцяцца некалькі кансультатыўна-паліклінічных аддзяленняў, кансультатыўна-дыягнастычнае аддзяленне тырэоіднай паталогіі, аддзяленні прамянёвай і магнітна-рэзананснай дыягностыкі, фізіятэрапеўтычнага лячэння і УГД-дыягностыкі, рэгістратура. На другім паверсе прадугледжаны канферэнц-зала на 200 месцаў, зала для нарад, навучальныя аўдыторыі і памяшканні кафедры анкалогіі БДМУ», — расказалі ў «Мінскбудзе».


На аб’екце створаць безбар’ернае асяроддзе. Фасад будынка будзе камбінаваным: вентфасад з лёгкай тынкавальнай сістэмай і вітражамі. У афармленні інтэр’еру будзе выкарыстоўвацца дэкаратыўная мазаічная тынкоўка светла-бэжавага адцення з акцэнтнымі ўстаўкамі сіняга колеру.

«У будтрэста № 1, які выконвае будаўніча-мантажныя работы, гэта не першы аб’ект на тэрыторыі Мінскага анкацэнтра. Арганізацыяй ужо ўзведзены палатныя карпусы, лячэбны, радыелагічны, корпус лінейных паскаральнікаў і іншыя», — дадалі ў ДВА «Мінскбуд».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю