Top.Mail.Ru
158

Новы корпус РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі плануецца здаць у канцы 2026 года

Новы корпус РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі плануецца здаць у канцы 2026 года. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.



«У пачатку 2021 года наша клініка ўвайшла ў дзяржінвестпраграму, якая прадугледжвае будаўніцтва новага корпуса і наступную рэканструкцыю дзеючага. У новым корпусе будзе размяшчацца высокатэхналагічнае аддзяленне, аперацыйныя блокі, сучасныя лабараторыі клеткавых тэхналогій, імуналагічнай тэрапіі — усё гэта паспрыяе лячэнню нашых дзяцей», — сказала дырэктар РНПЦ Анжаліка Солнцава.

Сёння сваю лепту ў паскарэнне працэсу падрыхтоўкі аб’екта да здачы ўнеслі і супрацоўнікі Міністэрства аховы здароўя падчас рэспубліканскага суботніка. Яны працавалі на ўзвядзенні новага корпуса РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі на чале з міністрам Аляксандрам Хаджаевым. Тут ідзе мантаж гіпса-кардонныя канструкцый у кансультацыйна-паліклінічным аддзяленні цэнтра.

«Цяпер у сістэме аховы здароўя ўзводзіцца шмат аб’ектаў, каля 80 абнаўляецца ў рамках капрамонту. Ключавыя — гэта абласныя бальніцы ў Бараўлянах, Віцебску і Брэсце, якія набываюць абсалютна новы выгляд і будуць напоўнены новым тэхналагічным абсталяваннем. Гэтыя ўстановы будуць адпавядаць усім сучасным стандартам», — сказаў Аляксандр Хаджаеў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю