Новы корпус Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра (РНПЦ) дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі плануюць здаць у канцы бягучага года. Што ў ім будзе размяшчацца, расказала журналістам дырэктар РНПЦ Анжаліка Сонцава, перадае БелТА.
«У гэтым корпусе будуць аперацыйны блок, аддзяленні трансплантацыі, рэанімацыі, клетачных тэхналогій, дзённы стацыянар і паліклініка», — сказала Анжаліка Сонцава. Гаворачы аб тэрмінах здачы ў эксплуатацыю, дырэктар цэнтра ўказала на канец года.
«Наш цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі працуе больш за 28 гадоў. І за гэтыя гады зроблена, вядома, вельмі шмат. У нашым цэнтры канцэнтруецца шмат інавацыйных тэхналогій, высокатэхналагічных падыходаў. На сёння мы гаворым аб тым, што ўсё самае новае, усё самае перадавое ёсць у нашым цэнтры», — сказала Анжаліка Сонцава.
Яна падкрэсліла, што ў Беларусі дасягнулі тых паказчыкаў, якія можна параўнаць з лепшымі сусветнымі практыкамі. Агульная пяцігадовая выжывальнасць складае больш за 80 працэнтаў, а па некаторых назалогіях — больш за 95 працэнтаў.
У РНПЦ праходзяць лячэнне дзеці і маладыя дарослыя да 30 гадоў — пацыенты з анкалагічнымі, гематалагічнымі захворваннямі і першаснымі імунадэфіцытамі.