Top.Mail.Ru

Новы навучальны корпус энергетычнага факультэта БНТУ адкрыўся ў Мінску

У Мінску адкрыўся новы вучэбна-лабараторны корпус энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, паведамляе БелТА.


Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел намеснік Прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч. «Гэта важная і доўгачаканая падзея ў жыцці ўніверсітэта. Энергетычны факультэт БНТУ — кузня кадраў для энергетычнай галіны, паліўна-энергетычнага комплексу. Дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы энергетычны комплекс дынамічна развіваецца — укараняюцца новыя тэхналогіі, сучаснае абсталяванне, ажыццяўляецца аўтаматызацыя і лічбавізацыя тэхналагічных працэсаў. Таму вельмі важна, каб студэнты маглі атрымліваць не толькі тэарэтычныя веды, але і практычны досвед. У гэтым корпусе будзе знаходзіцца шмат лабараторый. Вельмі важна, што ў гэтым будуць дапамагаць і будучыя заказчыкі — энергазабеспячальныя арганізацыі», — сказаў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю