«У нашы дні царква прапануе ўсім скарбніцу свайго сацыяльнага вучэння ў адказ на чарговую прамысловую рэвалюцыю і распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту, якія ставяць новыя задачы ў галіне абароны чалавечай годнасці, справядлівасці і працы», — сказаў папа падчас першай афіцыйнай аўдыенцыі з кардыналамі. Яго словы прыводзіць Associated Press.
Адзначым, што папярэднік Льва XIV, папа Францыск, таксама раней выказваўся з нагоды штучнага інтэлекту. Ён, у прыватнасці, адзначаў, што ШІ «можа быць выкарыстаны як інструмент клапатлівага служэння альбо варожага панавання».
Францыск заяўляў, што рызыкі, звязаныя з тэхналогіямі, пазбаўленымі чалавечых каштоўнасцяў — такіх як спачуванне, міласэрнасць, мараль і прабачэнне, — занадта вялікія. Таму, лічыў ён, міжнародная супольнасць павінна распрацоўваць дагаворы, якія рэгулююць выкарыстанне і развіццё ШІ.