Па выніках мінулага года арганізацыі Мінлясгаса ўпершыню рэалізавалі на экспарт больш за мільён кубаметраў піламатэрыялаў, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Тут дадалі, што на фоне ўведзеных санкцый з боку заходніх краін гэты рэкорд стаў удвая сімвалічным.
Так, сёлета арганізацыі галіны спрацавалі яшчэ лепш: планкі ў 1 мільён кубаметраў піламатэрыялаў на экспарт удалося дасягнуць усяго за 11 месяцаў. Сума выручкі — больш за 180 мільёнаў долараў. Гэта на 20 мільёнаў долараў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Дарэчы, станоўчая дынаміка назіраецца таксама па рэалізацыі ацыліндраванай драўніны і паліўных гранул.