Новы самазвал БЕЛАЗ-75855 рыхтуецца да адпраўкі ў шахты Нарыльска. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе БЕЛАЗа.
Навінка створана спецыяльна для работы ў шахтах. Грузападымальнасць пагрузачна-транспартнай машыны БЕЛАЗ-75855 складае 45 тон.
«Сэрца» самазвала — магутны дызельны рухавік расійскай вытворчасці магутнасцю 550 конскіх сіл, распрацаваны пад жорсткія падземныя стандарты. Узмоцнена апорная канструкцыя — трывалая шарнірна-сучлененая рама з адліванымі элементамі здольная вытрымліваць самыя сур’ёзныя нагрузкі.
Забяспечаны інтэлектуальны кантроль: электроніка ў рэальным часе сочыць за ціскам у шынах, устойлівасцю, узроўнем паліва і бяспекай.
Прадуманы таксама камфорт і бяспека аператара — герметычная кабіна з шумаізаляцыяй абсталявана клімат-кантролем і абаронай ROPS/FOPS.