У Мінску запушчаны зваротны адлік да пачатку вяшчання новага тэлеканала «ВаенТБ», паведамляе БелТА.
Новы патрыятычны тэлеканал «ВаенТБ» пачне вяшчанне 23 лютага ў 10:00 на 12-й кнопцы. Генеральны дырэктар тэлекампаніі «ВаенТБ» Валерый Канапацкі адзначыў, што аснову сеткі вяшчання будуць складаць мастацкія і дакументальныя фільмы патрыятычнай накіраванасці, а таксама дзіцячы кантэнт (мультфільмы і фільмы).
