Галкіпер Зак Фукале, які нядаўна падпісаў кантракт з беларускім клубам, прадставіў шлем у колерах «Дынама» і змяніў гульнявы нумар, паведамляе «Мінская праўда».
Што да шлема, тут усё відавочна: трэба адпавядаць колерам каманды. Дарэчы, Фукале застаўся ў захапленні ад працы спецыяліста, які зрабіў новы шлем.
— Заўсёды лепшы! Дзякуй за выдатную працу, — адзначыў брамнік у сваёй сацсетцы.
А вось з нумарам гісторыя іншая. Раней, у «Трактары», ён выступаў пад 30-м. Для чэлябінскай каманды такі легендарны. Пачалося ўсё з вялікага галкіпера Сяргея Мыльнікава. Потым яго ўзяў чэмпіён свету Андрэй Зуеў. І гэтак далей, абавязкова нехта гуляў пад трыццаткай.
У «Дынама» Фукале ўзяў 60-ты, але чаму, пакуль не патлумачыў.