Top.Mail.Ru
250

Новы веламаршрут з аўдыягідам з’явіцца ў Мінску да Дня горада

Маршрут «Мінск веласіпедны» адкрыюць у сталіцы да Дня горада. Аб гэтым паведамляюць «Минск-Новости».


— Закальцаваны маршрут пройдзе па ўсіх дзевяці раёнах горада і ўключыць каля 80 аб’ектаў, пралягаць будзе як па асноўных веладарожках, так і з выездам за іх межы, — удакладніла спецыяліст аддзела па развіццю турызму інфармацыйна-турысцкага цэнтра «Мінск» Сабіна Чыквашвілі. — Сярод іх як знакавыя славутасці, так і ўстановы адукацыі, і буйныя гандлёвыя цэнтры. Каля кожнага аб’екта размесціцца таблічка з фота, кароткай інфармацыяй і QR-кодам, які вядзе на аўдыягід, дзе сабрана больш поўная інфармацыя. Аўдыягід плануем запусціць у пачатку верасня, прымеркаваўшы да Дня горада. Ён будзе размешчаны на некалькіх пляцоўках, у тым ліку на партале minsktourism.by.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю