Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч, аператыўнікі аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці ўстанавілі, што заяўніца стала ахвярай махляроў. Спачатку аферысты патэлефанавалі ёй пад выглядам супрацоўнікаў пошты і паведамілі аб заказным лісце, пры гэтым змаглі выманіць яе асабістыя даныя.
Потым дзяўчыне паступіў відэазванок ад мужчыны, які знешне падобны да кіраўніка аднаго са сталічных РУУС. Насамрэч гэта была генерацыя відэа з дапамогай штучнага інтэлекту.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Міліцыя нагадвае, што супрацоўнікі праваахоўных органаў не тэлефануюць па відэасувязі і строга выконваюць правілы нашэння форменнага абмундзіравання, а таксама не патрабуюць перадаць або пералічыць куды-небудзь буйныя сумы грошай. Атрымаўшы такі званок, у тым ліку па відэасувязі, неадкладна адключыце выклік і звярніцеся ў міліцыю.