Top.Mail.Ru

Новым галоўным трэнерам хакейнага мінскага «Дынама» стаў Сяргей Брылін

Расійскі спецыяліст падпісаў кантракт з «зубрамі» на тры сезоны.


Трэнерскую кар’еру Брылін пачынаў у якасці кансультанта фарм-клуба «Нью-Джэрсі Дэвілз», дзе адказваў за развіццё маладых ігракоў. З 2012 па 2022 год ён працаваў памочнікам галоўных трэнераў у клубах сістэмы «д’яблаў» у АХЛ, а з 2022-га па 2026-ы ўваходзіў у трэнерскі штаб асноўнай каманды з Нью-Джэрсі. Усяго ў сістэме «Дэвілз» спецыяліст правёў 14 гадоў.

У якасці іграка Брылін правёў 13 сезонаў у НХЛ і тройчы станавіўся ўладальнікам Кубка Стэнлі ў складзе «Нью-Джэрсі Дэвілз» — у 1995, 2000 і 2003 гадах.

У складзе зборнай Расіі заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату свету-2007 і маладзёжнага чэмпіянату свету-1994, а таксама юнацкага чэмпіянату Еўропы-1992.

У КХЛ Брылін выступаў за СКА і новакузнецкі «Металург».


Новы галоўны трэнер мінскага «Дынама» Сяргей Брылін, хутчэй за ўсё, узначаліць і зборную Беларусі па хакеі.

На пасадзе галоўнага трэнера мінскага «Дынама» Сяргей Брылін змяніў Дзмітрыя Квартальнава, які ўзначальваў каманду з красавіка 2023 года.

Нагадаем, што мінулы сезон стаў для «зуброў» прарыўным: куча рэкордаў, аншлагі на кожным дамашнім матчы, другое месца ў Заходгяй канферэнцыі. На жаль, падапечныя, на той момант, Дзмітрыя Квартальнава не змаглі ў другім раундзе справіцца з казанскім «Ак Барсам» і, нягледзячы на прагнозы экспертаў, не выйгралі ніводнай сустрэчы, і вылецеўшы з далейшага розыгрышу Кубка Гагарына з лікам 0-4 у серыі.

Пакуль новых гучных падпісанняў ад мінчан не было, хаця каманду пакінулі Віталь Пінчук, Вадзім Мароз і Ягор Борыкаў. Усе трое падпісалі кантракты навічкоў з клубамі НХЛ.

Асноўны касцяк, на дадзены момант, будуць складаць паўночнаамерыканскія хакеісты, з якімі Сяргей Брылін павінен знаходзіць агульную мову з паўслова.

Сенатар Дзмітрый Баскаў пракаментаваў прызначэнне Сяргея Брыліна на пасаду галоўнага трэнера мінскага «Дынама»:

«Дынама» шукала трэнера, які б лёгка знаходзіў агульную мову з легіянерамі і надаваў вялікую ўвагу рабоце з моладдзю — Сяргей Брылін мае вопыт працы з маладзёжнымі камандамі ў Паўночнай Амерыцы, у яго не будзе ні моўнага, ні культурнага бар’еру з ігракамі. Многія з тых, хто бачыў яго працу ў НХЛ ужо даўно прадказвалі яму перспектывы галоўнага трэнера, пра гэта раней ужо гаварыў і Аляксандр Авечкін.

Брылін вядомы ўменнем выбудоўваць камунікацыю і давер у калектыве, а гэта крытычна важна, калі ў складзе шмат маладых хлопцаў. Чакаем ад трэнера хакей, які дасць вынік і адначасова раскрые таленты. Асабіста я перакананы, што для гэтага ён мае ўсе неабходныя кампетэнцыі. Асобна хачу сказаць, што гэта чалавек з імем у НХЛ, нашы легіянеры, ды і ў цэлым каманда цудоўна разумеюць, што такое трохразовы ўладальнік Кубка Стэнлі. Для іх гэта бясспрэчны аўтарытэт«, — напісаў Баскаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю