Top.Mail.Ru
122

Новыя апараты МРТ і КТ атрымалі медустановы Віцебска

Медыцынскія ўстановы ў рэгіёнах краіны абнаўляюць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу, набываючы сучаснае абсталяванне.


Днямі новы кабінет магнітна-рэзананснай тамаграфіі запрацаваў у Віцебскім абласным клінічным анкалагічным дыспансеры, а ў Віцебскім абласным кардыяцэнтры адбылося ўрачыстае адкрыццё кабінета рэнтген-камп’ютарнай дыягностыкі. У адкрыцці ўзялі ўдзел намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк і намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.

Звышправодны МРТ «і-Fіeld 1,5T Plus» кітайскай вытворчасці абласны анкадыспансер атрымаў па лініі Міністэрства аховы здароўя. Увод яго ў эксплуатацыю дазволіць скараціць час чакання МРТ-даследавання першасным пацыентам амбулаторнага прыёму і дасць магчымасць ужо ў хуткім часе ажыццяўляць падзел патокаў пацыентаў амбулаторнага і стацыянарнага прыёму.

Абласны кардыяцэнтр атрымаў айчынны рэнтгенаўскі камп’ютарны тамограф VENTUM 128 вытворчасці ЗАТ «АДВІН Смарт Фэктары». Яго асаблівасцю з’яўляецца высокая хуткасць сканіравання і кантрасная адчувальнасць дэтэктараў, што дае магчымасць істотна знізіць дозу выкарыстанага рэнтген-кантрасту і да 50 % зменшыць патэнцыяльную рызыку ад прымянення нефратаксічных рэнтген-кантрасных прэпаратаў.

Штогод у кардыяцэнтры атрымліваюць лячэбна-дыягнастычную дапамогу больш як 35 тысяч пацыентаў з усёй вобласці. Устаноўка КТ істотна павялічыць даступнасць для жыхароў рэгіёна гэтага віду даследаванняў і дасць магчымасць значна палепшыць дыягностыку і лячэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю