Top.Mail.Ru
148

Новыя экспазіцыі і больш экскурсій: Брэсцкую крэпасць за пяць гадоў наведалі 2,8 млн турыстаў

Брэсцкую крэпасць за пяць гадоў наведалі 2,8 млн турыстаў, ствараюцца новыя экспазіцыі. Пра гэта паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Аляксандр Каркатадзэ ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на круглым стале «Патрыятычны турызм і супрацоўніцтва дзяржаў СНД у захаванні памяці і выхаванні будучых пакаленняў» міжнароднага форуму Travel Hub «Садружнасць», перадае БелТА.



Аляксандр Каркатадзэ адзначыў, што мемарыяльны комплекс вядомы як злучнае звяно агульнай гісторыі для краін СНД. Тут яшчэ 10 гадоў таму ўзялі курс на стварэнне новых экспазіцый, што дало эфект — колькасць наведвальнікаў узрасла амаль удвая. Сёлета завяршаецца рэалізацыя праекта па праграме Саюзнай дзяржавы, плануецца адкрыццё новай мемарыяльнай зоны.

Усяго за апошнія пяць гадоў Мемарыял «Брэсцкая крэпасць-герой» наведалі 2,8 млн чалавек. Супрацоўнікі комплексу правялі каля 55 тыс. экскурсій.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю