А яшчэ Мікалай Дзмітрыевіч — член Саюза пісьменнікаў Расіі. Яго гістарычныя, краязнаўчыя росшукі звязаны з лёсамі беларусаў, ураджэнцаў Беларусі ў Расіі, з лёсамі ўдмуртаў, якія спрычыніліся ў Вялікую Айчынную вайну да Беларусі. Піша зямляк і пра сваіх суродзічаў з Берасцейшчыны. Не так даўно пабачыла свет кніга М. Украінца «Партызанскімі сцежкамі да Вялікай Перамогі: пра беларускую партызанку Ганну Канстанцінаўну Савіцкую». А самая апошняя з публіцыстычных, даследчыцкіх прац — кніга «Епіскам Амвросій: Ахоўнік Сарапульскай зямлі».
Аўтар падрабязна расказвае пра лёс легендарнага беларуса — пакутніка за веру. Святамучанік епіскап Сарапульскі, Свіяжскі і Казанскі Амвросій (Васіль Гудко) нёс службу ў Бійску на Алтаі, узначальваў праваслаўную місію ў Карэі, быў рэктарам Валынскай семінарыі. З 1914 года наш суайчыннік нёс сваю службу ва Удмурціі. Разам з народам, жыхарамі вялікіх і малых паселішчаў, разам з бежанцамі, якія запаланілі гэтую старонку, прайшоў праз многія пакуты. І летам 1918 года за сваю прынцыповасць, за нежаданне адмовіцца ад праваслаўнай веры епіскап быў расстраляны чырванармейцамі.
Мікалай Украінец наведаўся ў Мінск і асобнікі сваіх кніг, якія аднолькава цікавыя чытачам і Беларусі, і Удмурціі, перадаў у Нацыянальную бібліятэку Беларусі і іншыя кніжніцы нашай краіны.
Сяргей Шычко
107
Новыя кнігі іжэўскага беларуса
24.06.2025 | 18:10
Мікалай Украінец — ураджэнец Брэстчыны. Палкоўнік у адстаўцы. Ваенны будаўнік. Болей 30 гадоў праслужыў ва Узброеных сілах СССР і Расійскай Федэрацыі. Жыве і працуе ў сталіцы Рэспублікі Удмурція — Іжэўску. Узначальвае аб’яднанне беларусаў ва Удмурціі.