Паляўнічы заказнік «Уселюбскі» ў Навагрудскім раёне пераўтвораны ў заказнік мясцовага значэння «Уселюбскі». Адпаведнае рашэнне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта № 411 ад 7 ліпеня 2026 года апублікавана 16 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша SB.by.
Рашэнне аб пераўтварэнні заказніка прынята ў сувязі са змяненнем яго межаў, плошчы, спіса землекарыстальнікаў, зямельныя ўчасткі якіх ключаны ў яго склад, а таксама ў сувязі са змяненнем рэжыму аховы і выкарыстання. Зацверджана палажэнне аб заказніку, вызначана, што кіраванне «Уселюбскім» ажыццяўляе Навагрудскі лясгас.
Заказнік мясцовага значэння «Уселюбскі» быў утвораны ў 1997 годзе на землях Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці для захавання прыродных комплексаў і лесабалотных супольнасцяў, якія з’яўляюцца месцам вырастання дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, тыповых біятопаў, а таксама для падтрымання экалагічнай раўнавагі дадзенага рэгіёна. Яшчэ адна мэта — захаванне і аднаўленне колькасці пагалоўя паляўнічых жывёл. Пераважным тыпам расліннасці на гэтай тэрыторыі з’яўляецца лясная. У яе структуры вядучае значэнне належыць іглічным, шыракалістым і змешана-шыракалістым лясам.