З новага навучальнага года ў Беларусі ўступаюць у сілу змены: некаторыя выпускнікі 11-х класаў змогуць не здаваць выпускныя іспыты (ЦЭ). Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства адукацыі.
Паводле слоў спецыялістаў ведамства, новаўвядзенне было ініцыіравана па просьбах бацькоў і датычыцца навучэнцаў, якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні.
— З 1 верасня будзе ўведзена норма аб тым, што навучэнцы 11 класаў па заключэнні УКК змогуць быць вызваленыя ад ЦЭ, — паведаміла кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Анжэла Кудаярава.Міністэрства аховы здароўя падрыхтуе пералік захворванняў, пры якіх школьнікаў вызваляць ад экзаменацыйных выпрабаванняў.
Як растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Пішчоў, правілы паступлення ў ВНУ і каледжы застаюцца ранейшымі. Абітурыенты па-ранейшаму павінны прад’явіць сертыфікаты ЦЭ і ЦТ.
- Аднак калі медыцынская камісія афіцыйна прызнае немагчымасць здачы экзаменаў і тэсціравання, такія школьнікі ўсё роўна змогуць паступіць — але з абмежаваннямі: напрыклад, не на ўсе спецыяльнасці.