У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы перамяшчэння буйнагабарытных і цяжкавагавых транспартных сродкаў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
Новаўвядзенні прадугледжаны пастановай Савета Міністраў ад 14 жніўня 2026 года № 413 «Аб парадку ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартных сродкаў», якая ўдакладняе нормы адпаведнай інструкцыі, зацверджанай пастановай Мінтранса ад 25 жніўня 2011 года № 50.
Змяненні датычацца толькі транспарту, рух якога па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання, дарожных збудаваннях на іх, а таксама вуліцах населеных пунктаў дапускаецца па спецыяльным дазволе, які выдаецца РУП «Белдарцэнтр» суб’ектам гаспадарання ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.
Дакументам таксама ўдакладнены і дапоўнены пералік грузаў, якія дапускаюцца да перавозкі без падзелу на часткі. Канкрэтызаваны патрабаванні да аўтамабіля прыкрыцця, які выкарыстоўваецца пры суправаджэнні транспарту.
Замацавана магчымасць падачы папярэдняй заяўкі ў электронным выглядзе пры дапамозе праграмна-тэхнічных сродкаў прадпрыемства ПС «Сістэма дыстанцыйнай выдачы спецдазволаў».
Пералічаны абавязкі вадзіцеля, членаў экіпажаў аўтамабіляў прыкрыцця і суправаджэння, у тым ліку ў пытаннях узаемадзеяння паміж сабой.
Уведзены абавязак уладальніка (карыстальніка) назначыць адказную асобу за допуск да руху па аўтадарогах.