Top.Mail.Ru

Новыя рэкорды жніва-2026 вызначыліся на Міншчыне

30 ліпеня ў ААТ «Кухчыцы» сабраліся, каб павіншаваць тых, хто паказаў вынік, якім ганарыцца не толькі гаспадарка, але і ўся Мінская вобласць. Вадзіцель Віталь Кішко перавёз 4 тысячы тон збожжа. А камбайнеры Павел Шуціла і Сяргей Касцюкевіч намалацілі па 3 тысячы тон кожны — лічбы, за якімі стаіць самаадданая праца.


Павіншаваць перадавікоў прыехалі абласныя і раённыя кіраўнікі. Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Сяргей Прымачэнка адзначыў:

— Гонар і павага, і самае галоўнае, вялікая адказнасць, якасна ўбраць ураджай. Вы з’яўляецеся прыкладам для нашай моладзі. Нізкі паклон усім вам за працу, з перамогай наперад! 

Старшыня Клецкага райвыканкама Юрый Карловіч таксама звярнуўся да хлебаробаў:

— Дзякуй вам за вашу працу, за тое, што вы паказваеце прыклад нашай моладзі, за тое, што вы праслаўляеце нашу родную Клетчыну.

Павіншавалі перадавікоў таксама старшыня райкама прафсаюза Міхаіл Кедык і дырэктар «Кухчыц» Сяргей Здрок. Яны падзякавалі хлебаробам за сезон і пажадалі, каб сілы не вычэрпваліся.

Яна ХМЯЛЬНІЦКАЯ

Фота ТГ-канала «Минская область| О главном»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю