Top.Mail.Ru
628

Новыя сумесныя праекты вызначаны на перагаворах прэзідэнтаў Беларусі і Зімбабвэ

На перагаворах у Мінску з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвай вызначаны новыя сумесныя праекты. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паводле вынікаў пергавораў у Менску з зімбабвійскім калегам, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што бакі правялі вельмі насычаныя і рэзультатыўныя перагаворы. «Да нас вельмі эфектыўна папрацавалі нашы спецыялісты і міністры. Абмеркавалі шырокае кола пытанняў, разгледзелі, як выконваюцца ўжо дасягнутыя дамоўленасці (у тым ліку падчас візіту ў Зімбабвэ два гады таму). Вызначылі новыя сумесныя праекты. Пры гэтым асаблівую ўвагу надалі развіццю перспектыўных напрамкаў, уключаючы міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне і прамысловую кааперацыю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю