Top.Mail.Ru
255

Новыя тэхналогіі і міжнародныя праекты. Як развіваецца будаўнічая галіна Беларусі

Вытворцы гатовы прапанаваць найноўшыя матэрыялы, а самі будаўнікі актыўна прымяняюць у рабоце сучасныя тэхналогіі, у тым ліку пры рэалізацыі міжнародных праектаў. Аб гэтым расказаў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Уладзімір Навумовіч на міжнароднай архітэктурна-будаўнічай выстаўцы BUDEXPO, паведамляе БелТА.



Гаворачы аб навінках, якія прадстаўлены ўвазе наведвальнікаў BUDEXPO, Уладзімір Навумовіч адзначыў, што гэта распрацоўкі прадпрыемстваў сістэмы профільнага міністэрства, будаўнічага комплексу, прамысловых прадпрыемстваў і інжынерных арганізацый. «Кампаніі працуюць для таго, каб прапанаваць прафесійным удзельнікам рынку новыя будаўнічыя вырабы — ад керамічнай пліткі да прадукцыі цэментнай галіны, новыя інертныя матэрыялы і новыя тэхналогіі лічбавізацыі і электроннага развіцця праектавання», — расказаў Уладзімір Навумовіч, падкрэсліўшы, што ў сучаснай будаўнічай галіне таксама выкарыстоўваюцца і тэхналогіі штучнага інтэлекту.

NRF_6607_1.jpg

Цяпер, паводле слоў першага намесніка міністра, будгаліна рэспублікі ідзе наперад з добрымі тэмпамі. «У прыватнасці, экспарт забяспечваецца на ўзроўні 100 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Пры гэтым мы вельмі моцна прыбаўляем у экспарце паслуг, там, дзе мы сёння маем высокую дабаўленую вартасць. Аб’ём экспарту па выніках сямі месяцаў набліжаецца да $700 млн», — дадаў ён.

Гаворачы аб міжнародных праектах, Уладзімір Навумовіч адзначыў супрацоўніцтва з Расіяй. «Нашы будаўнічыя арганізацыі заняты на рэалізацыі праектаў у Калузе Уладзімірскай вобласці. Гэта сацыяльныя аб’екты — школы і сады, аб’екты інфраструктуры, прамысловае будаўніцтва», — растлумачыў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю