Top.Mail.Ru

Новыя тэнісныя корты адкрылі ў Гродне

Новыя тэнісныя корты адкрылі ў Гродне. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Новыя корты размешчаны на вул.Горкага. Яны прызначаны для трэніровак навучэнцаў Гродзенскай ДЮСШ і проста аматараў тэніса.

Як адзначыў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель на цырымоніі адкрыцця, гродзенская школа тэніса мае добрыя пазіцыі не толькі на беларускай арэне. «Тут падрыхтавана нямала майстроў спорту. Упэўнены, што дзякуючы гэтаму аб’екту гродзенскі вялікі тэніс узнімецца яшчэ вышэй», — сказаў ён. 

Дарэчы, на кортах выкладзена сучаснае наліўное палімернае пакрыццё тыпу «Хард», якое забяспечвае ідэальны адскок мяча і мінімізуе рызыку траўм. Сучасная база, як было падкрэслена, прызначана не толькі для вучэбна-трэніровачнага працэсу, але і для правядзення спаборніцтваў любога ўзроўню — ад гарадскіх да рэспубліканскіх. Пасля цырымоніі адкрыцця на новым аб’екце стартавалі адкрытыя спаборніцтвы па тэнісе сярод хлопчыкаў і дзяўчынак да 12 гадоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю