Тэхніка адправілася ў Бярэзінскі аграрна-тэхнічны каледж, Клецкі сельскагаспадарчы каледж, а таксама Дзяржынскі, Капыльскі, Любанскі, Смалявіцкі і Уздзенскі дзяржаўныя каледжы, паведамілі на прадпрыемстве.
Тут дадалі, што МТЗ праводзіць мэтанакіраваную работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных устаноў. Сучасныя трактары дазваляюць навучэнцам асвойваць перадавыя тэхналогіі на практыцы, што ў будучыні забяспечвае сельскую гаспадарку высокакваліфікаванымі спецыялістамі.
У лістападзе МТЗ таксама ўмацаваў матэрыяльна-тэхнічную базу Мінскага каледжа тэхналогій камунальнай гаспадаркі і транспартнага абслугоўвання.