Праверка ВПС і войскаў СПА ў Беларусі прайшла нядрэнна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, паведамляе БелТА.
«Я павінен гарантаваць бяспеку свайго народа і сваёй дзяржавы. Таму мы і праводзім гэтыя пазапланавыя праверкі. Учора позна ўвечары дакладаў Вальфовіч. Вярнуўся з палігона — правяралі ВПС і войскі СПА. Нядрэнна», — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер трэба будзе праверыць і тэхніку, якая арыентавана на процідзеянне беспілотнікам. Гэта, напрыклад, комплексы радыёэлектроннай барацьбы.
«Удасканальваем і ваенны складнік. Вясна скончыцца — зробім адпаведныя высновы», — дадаў беларускі лідар.