У фокусе ўвагі пастаяннай Міжведамаснай камісіі, якая праходзіла на днях, — справаздачы аб рэалізацыі дзяржпраграм «Сацыяльная абарона», «Фізічная культура і спорт», зямельна-маёмасныя адносіны, геадэзічная і картаграфічная дзейнасць на 2021–2025 гады. Самы адчувальны вынік — павышэнне якасці жыцця людзей на месцах, растлумачылі ў прэс-службе Мінэканомікі.
Тут дадалі, што за пяць гадоў выдаткі на сацыяльную падтрымку перавысілі 5,3 мільярда рублёў.
Амаль 800 мільёнаў рублёў было накіравана на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу — штомесячныя і аднаразовыя выплаты ўразлівым катэгорыям грамадзян на куплю прадуктаў, лекаў, адзення.
Вялікая ўвага ўдзялялася і папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Без малога 30 % насельніцтва Беларусі ўцягнута ў сістэматычныя заняткі фізкультурай і спортам. Праведзена больш за 70 тысяч раённых, гарадскіх спартыўна-масавых мерапрыемстваў з удзелам звыш 6 мільёнаў чалавек. Пабудавана альбо рэканструявана больш за 80 спартыўных аб’ектаў.