У цэнтральным паядынку гэтага ўік-энду гродзенскі «Нёман», які ідзе чацвёртым, прыме на сваёй арэне лідараў турніру футбалістаў мінскага «Дынама» (пачатак сустрэчы ў 20.00; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). У стартавым матчы сённяшняга дня футбалісты «Мінска» на полі сталічнага стадыёна «Трактар» сустрэнуцца з дзеючым чэмпіёнам краіны «МЛ Віцебск» (пачатак у 16.00). Уладальнікі Кубка Беларусі футбалісты БАТЭ на «Барысаў-Арэне» будуць супернічаць з дзяржынскім «Арсеналам» (пачатак у 18.00).
Вынікі астатніх сустрэч 12-га тура: «Нафтан» (Наваполацк) — «Баранавічы» — 1:0, «Белшына» (Бабруйск) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 0:2, «Віцебск» — «Дынама» (Брэст) — 1:2, «Славія» (Мазыр) — «Іслач» (Мінскі раён) — 0:2, «Гомель» — «Днепр» (Магілёў) — 2:0.
Становішча ў групе лідараў: «Дынама» (Мінск) — 26 ачкоў (11 матчаў), «МЛ Віцебск» — 24 (11), «Іслач» — 22 (12), «Нёман» — 20 (11), «Тарпеда-БелАЗ» — 20 (12). Турнірную табліцу замыкае «Нафтан», у якога 6 ачкоў, у актыве «Дняпра» 8 балаў, у БАТЭ — 9 ачкоў. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае Цімафей Сіманенка («Гомель»), які забіў восем мячоў.