Top.Mail.Ru

Нюансы прыцягнення да работы ў выхадныя і святочныя дні растлумачылі ў Мінпрацы

Аб асаблівасцях рэгулявання працы ў выхадныя і святочныя дні расказалі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Прыцягненне да працы ў выхадны дзень афармляецца загадам (распараджэннем) наймальніка. Там павінны быць прапісаны ўмовы кампенсацыі. За кожную гадзіну работы ў святочныя і выхадныя дні належыць даплата. Пры здзельнай аплаце працы — не ніжэйшая за здзельныя расцэнкі. Калі пачасовая — не ніжэйшая за гадзінныя тарыфныя стаўкі (аклады). За работу ў звышурочны час і выхадныя дні ўзамен даплаты са згоды работніка можа прадастаўляцца іншы неаплатны дзень адпачынку. Пры гэтым за гадзіны работы ў звышурочны час адзін неаплатны дзень адпачынку прадастаўляецца з разліку васьмігадзіннага рабочага дня (адзін дзень адпачынку за восем гадзін работы ў звышурочны час). Калі работа ў дзяржаўныя святы і святочныя дні выконвалася звыш месячнай нормы рабочага часу, работніку па яго жаданні акрамя даплаты прадастаўляецца іншы неаплатны дзень адпачынку. Пры гэтым заканадаўствам устаноўлена, што можна быць занятым сумарна за ўвесь каляндарны год не больш за 12 выхадных дзён.

Пераносы рабочага часу ўстанаўліваюцца ўрадам. Яны з’яўляюцца абавязковымі, але распаўсюджваюцца толькі на занятых у пяцідзённым рабочым тыдні з выхаднымі ў суботу-нядзелю. Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць устаноўлены перанос рабочых дзён у іншым парадку. Пры гэтым работнік не мае права адмовіцца ад пераносу рабочага дня. Калі перанесены дзень у канкрэтнага работніка не мог быць рабочым з-за водпуску або бальнічнага, то і адпрацоўваць яго ў суботу не трэба.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю