Top.Mail.Ru
189

Оксфард і Кембрыдж упершыню не трапілі ў тройку самых прэстыжных брытанскіх ВНУ

Найстарэйшыя брытанскія ВНУ Оксфардскі і Кембрыджскі ўпершыню не трапілі ў тройку рэйтынгу самых прэстыжных ВНУ краіны, які складаюць газеты The Times і The Sunday Times. Аб гэтым паведамляе БелТА.



Другі год запар спіс лепшых у Злучаным Каралеўстве ўзначальвае Лонданская школа эканомікі (LSE). За ёй ідуць найстарэйшы ў Шатландыі Сэнт-Эндрускі ўніверсітэт і Дарэмскі ўніверсітэт, які перамясціўся на трэцяе месца з леташняга пятага. Оксфард і Кембрыдж, якія называюць Оксбрыджам (Oxbridge), дзеляць чацвёрты радок рэйтынгу.

Дарэмскі універсітэт перасягнуў многіх канкурэнтаў па ўзроўні выкладання і даследаванняў, задаволенасці студэнтаў і вынікаў выпускнікоў. Па катэгорыі працаўладкавання выпускнікоў ВНУ апынулася на другім месцы пасля Імперскага каледжа Лондана (6-е месца).

Па словах рэдактара даведніка The Times і The Sunday Times Хелен Дэвіс, «у вельмі канкурэнтнай дзесятцы лепшых універсітэтаў Дарэм за год падняўся на дзве прыступкі, што з’яўляецца значным дасягненнем». Яго пазіцыі «ўмацаваліся дзякуючы павышэнню якасці выкладання і паляпшэнню ўмоў для студэнтаў».

Старшыня Упраўлення па справах студэнтаў (OfS) Эдвард Пек раней заявіў The Times, што разглядае магчымасць выкарыстання афіцыйных рэйтынгаў якасці выкладання для вызначэння памеру платы за навучанне, якую могуць спаганяць навучальныя ўстановы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю